20 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці выцераблена 67% плошчаў лёну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Па стане на 20 жніўня, убрана 12,2 тыс.га лёну. Прырост за суткі складае 2%, або звыш 400 га. Усяго намалочана 962 т гэтай культуры, нарыхтавана 304 т ільнотрасты з сярэднім нумарам 1,02. Першым у вобласці тэрабінне лёну завяршыў Сенненскі раён. Блізкія да завяршэння гэтай работы Полацкі (убрана 92% плошчаў), Лепельскі і Дубровенскі (па 82%) раёны. Уборка траў у сувязі з няпростымі ўмовамі надвор'я і акцэнтам на жніво некалькі прыпынілася: скасілі 62,8% плошчаў траў другім укосам. Тэмп работ за суткі склаў 0,6%. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 15,85 ц кармавых адзінак, усяго па вобласці - 737,7 тыс.т кармавых адзінак. Асноўная ўвага аграрыяў засяроджана на ўборцы збожжавых і зернебабовых. На сённяшні дзень у рэгіёне скасілі 341,3 тыс.га, або 69,9% плошчаў. Намалочана 1 млн. 83,7 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,8 ц/га. У лідарах уборачнай кампаніі Чашніцкі раён, дзе ўжо ўбрана 91,1% плошчаў з ураджайнасцю 34,7 ц/га, Глыбоцкі раён (85,9%, 31,5 ц/га адпаведна), Лепельскі (79,9%, 30 ц/га), Докшыцкі (77,2%, 33 ц/га) раёны. Больш за 74% плошчаў скасілі таксама ў Бешанковіцкім, Полацкім, Пастаўскім раёнах. Самая высокая ўраджайнасць - у Верхнядзвінскім (37,5 ц/га) і Аршанскім (36,1 ц/га) раёнах.-0-

БЕЛТА