26 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці за 5 гадоў рэалізацыі праграмы "Чыстыя палі" наведзены парадак і забяспечана тэхналагічная паўнавартасць гектара больш чым на 200 тыс.га сельскагаспадарчых земляў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Догель.

З 2009 года вобласць першая ў рэспубліцы прыступіла да рэалізацыі праграмы "Чыстыя палі". На землях, якія значацца сельскагаспадарчымі, а фактычна зараслі і не выкарыстоўваліся для сельскагаспадарчых мэт, праводзіцца выдаленне хмызнякоў.

Вяртаюцца ў гаспадарчы абарот і землі, якія вылучаліся пад інвестыцыйныя дагаворы, але іх рэалізацыя не вядзецца. У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2010 годзе заключаны інвестыцыйны дагавор з сялянска-фермерскай гаспадаркай "Экарай" па будаўніцтве спартыўна-турыстычнага комплексу "Палонскае" у аграгарадку Вароны". Акт выбару месца зямельнага ўчастка пад будаўніцтва названага аб'екта зацверджаны ў 2010 годзе. Пры гэтым выманне зямельнага ўчастка ў землекарыстальніка, якім з'яўляецца КУП "Эксперыментальная база Тулава", не праводзілася. У сувязі са зрывамі тэрмінаў рэалізацыі праекта рашэннем аблвыканкама дзеянне інвестыцыйнага дагавора ў канцы мінулага года спынена, сельгасугоддзі выкарыстоўваюцца ранейшымі землекарыстальнікамі. Спынена таксама дзеянне інвестыцыйных дагавораў з ААТ "Віцебскмясамалпрам" і кампаніяй PDWGroups.r.o. (Чэхія).

На пачатак бягучага года ў адпаведнасці з гадавой справаздачай аб наяўнасці і размеркаванні земляў плошча сельскагаспадарчых земляў рэгіёна складае 1 млн 291 тыс.га, з іх раллёвых 837 тыс.га. За 8 гадоў плошча сельскагаспадарчых земляў у вобласці павялічылася на 34,5 тыс.га, плошча раллёвых земляў сельскагаспадарчых арганізацый вырасла на 115,9 тыс.га.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)