21 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. За год у Віцебскай вобласці колькасць гульнявых аўтаматаў узрасла, а колькасць кас букмекерскіх кантор скарацілася, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У параўнанні са снежнем мінулага года колькасць ігральных аб'ектаў павялічылася на 104 адзінкі: гульнявых аўтаматаў стала больш на 107 штук, а букмекерскіх кас зменшылася на тры, колькасць ігральных сталоў не змянілася. Значнае павелічэнне колькасці дзейных гульнявых аўтаматаў адзначана ў кастрычніку-лістападзе бягучага года ў Віцебску і Наваполацку.
У студзені-лістападзе 2011 года ад суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўтрымліваюць аб'екты ігральнага бізнесу на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у бюджэт паступіла Br9,15 млрд. падатку на ігральны бізнес, што складае каля 0,2% у падатковых паступленнях рэгіёна. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года плацяжы па падатку павялічыліся амаль на Br4 млрд.
У Віцебскай вобласці прадпрымальніцкую дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу ажыццяўляюць 26 юрыдычных асоб, з іх 11 стаяць на падатковым уліку ў Віцебскай вобласці, 15 - у іншых рэгіёнах краіны. На пачатак снежня бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці было размешчана 1124 ігральныя аб'екты, якія абкладаюцца падаткам на ігральны бізнес, у тым ліку 11 ігральных сталоў, 1088 гульнявых аўтаматаў, 25 кас букмекерскіх кантор. У абласным цэнтры знаходзіцца палова аб'ектаў ігральнага бізнесу, у Наваполацку - 191, Оршы - 135, Полацку -130. Ігральныя аб'екты ёсць таксама ў Пастаўскім (36), Глыбоцкім (35), Талачынскім (18), Чашніцкім (11) і Мёрскім (8) раёнах.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці за год стала больш гульнявых аўтаматаў і паменшалася колькасць кас букмекерскіх кантор
21.12.20110 праглядаў