У Віцебскай вобласці за тры гады ўсыноўлена 215 дзяцей
12.10.20120 праглядаў
12 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці за тры гады ўсыноўлена 215 дзяцей. Пра гэта паведаміў сёння на ўрачыстым прыёме з нагоды Дня маці намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Уладзіміра Цярэнцьева, у Віцебскай вобласці актыўна праводзіцца работа па рэалізацыі права дзяцей на пражыванне ў сям'і. Сёлета на выхаванне ў сем'і грамадзян уладкавана 70,1% зноў выяўленых дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На сямейных формах выхавання знаходзіцца 64,6% дзяцей гэтай катэгорыі. У развіцці сямейных форм выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, удалося дамагчыся пазітыўных змен. У цяперашні час у 829 прыёмных сем'ях рэгіёна выхоўваецца 1 тыс. 231 дзіця (у 2011 годзе - 801 сям'я, 1 тыс. 163 дзіцяці). У 17 дзіцячых дамах сямейнага тыпу пражываюць 124 дзіцяці. Вядзецца будаўніцтва дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Браслаўскім і Ушацкім раёнах, здаць якія плануецца ў снежні. Узвядзенне такіх аб'ектаў у рэгіёне будзе працягнута і надалей.
Павелічэнне колькасці сем'яў, якія прымаюць дзяцей, прывяло да скарачэння колькасці дзяцей, накіраваных на выхаванне ў дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты: за тры апошнія гады на Віцебшчыне ўсыноўлена 215 дзяцей.
Дзякуючы мерам, якія рэалізуюцца ў краіне ў рамках дэкрэта Прэзідэнта ад 24 лістапада 2006 года №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях", намяцілася тэндэнцыя зніжэння колькасці бацькоў, якіх мясцовыя органы ўлады вымушаны пазбаўляць бацькоўскіх правоў. Адначасова праблема сацыяльнага сіроцтва працягвае заставацца вострай. "Наша мэта - дапамагчы кожнаму дзіцяці-сіраце знайсці бацькоў, апекунскую або прыёмную сям'ю", - падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама.
Уладзімір Церанцьеў таксама абазначыў велізарную ролю бацькоў у фарміраванні асобы дзіцяці. "На першы план у барацьбе за выхаванне і захаванне маральнасці, чысціні сямейных адносін павінна выйсці шчаслівая сям'я, бацькоўскі ачаг, прыклад бацькі і маці. Бо менавіта бацькі, у першую чаргу маці стаяць у вытокаў маральных пачаткаў будучага грамадзяніна. Улада, у сваю чаргу, будзе і далей рабіць усё магчымае, каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы для жыцця, працы, адпачынку, годныя жанчыны-маці, усяляк умацоўваць яе статус у грамадстве", - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама.-0-
БЕЛТА