30 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці завяршылася вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама. На сумесным пасяджэнні прэзідыумаў раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў і раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў вылучана восем кандыдатаў: дырэктар дачэрняга рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белдзяржэкспертыза па Віцебскай вобласці" Мікалай Коневалаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава, дырэктар сумеснай юрыдычнай асобы з абмежаванай адказнасцю "Марка" Мікалай Мартынаў, галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Аляксандр Саладков, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Ганна Шарэйка і генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань. Згодна з заканадаўствам, Віцебскую вобласць у Савеце Рэспублікі павінны прадстаўляць восем сенатараў. Членаў верхняй палаты парламента абяруць шляхам тайнага галасавання на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню вобласці. Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна. -0-

БЕЛТА