У канцы мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання, на якой узнагароды атрымалі і ўдзельнікі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Жыць жыццё", якая праводзіцца Віцебскім абласным краязнаўчым музеем.
Сярод пераможцаў і наша зямлячка Валянціна Кісель, якая атрымала адразу два дыпломы — за 1 месца і прыз гледачоў інтэрнэт-галасавання.
Гала-канцэрт "Час моцных" пацвердзіў, што мастацтва не толькі аб'ядноўвае людзей, але і адкрывае новыя гарызонты для тых, хто верыць у сябе і сваё прызванне.