У Віцебскім дзяржаўным каледжы электратэхнікі адбылося адкрыццё лабараторыі электрычных вымярэнняў. Для яе закуплена каля 50 адзінак найноўшага абсталявання: гэта электравымяральныя і іншыя прыборы, а таксама 12 сучасных камп'ютараў.
– Адкрыццё такой лабараторыі – чарговы крок, каб яшчэ больш улюбіць навучэнцаў у прафесію, – сказаў Дзмітрый Леанідавіч. – З улікам дэфіцыту спецыялістаў тэхнічнага профілю, вельмі важна, каб было сучаснае абсталяванне. Прычым, у гэтай лабараторыі рэалізуецца задача апярэджваючага навучання: прадстаўлены цеплавізары, іншыя найноўшыя прыборы, якія толькі ўкараняюцца на прамысловых прадпрыемствах.
Па словах выкладчыкаў каледжа, наяўнасць такой лабараторыі – прытрымліванне тэндэнцыі сучаснай адукацыі – практыка-арыентаванасці.
А навучэнцы адзначаюць, што на новым абсталяванні вучыцца прасцей і цікавей. Калі з дапамогай ранейшых механічных прыбораў на вымярэнне параметраў і элементаў электрасеткі даводзілася марнаваць па некалькі хвілін, то зараз гэта выконваецца імгненна.
– Я паспеў папрацаваць з шматканальным лічбавым асцылографам, – кажа другокурснік Аляксей Фокаў. – Пры дапамозе новага прыбора можна практычна імгненна ў адзін клік вымераць любы параметр электрычнага сігналу. Вельмі зручна – усё аўтаматызавана. Перавага і ў тым, што ў лічбавым асцылографе таксама мінімізаваны механічныя памылкі. Ён выдае больш дакладны вынік параметраў электрасігналу.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by