– Нараджэнне дзіцяці – найважнейшая падзея ў жыцці кожнай жанчыны. Цудоўна і сімвалічна, што Дзень народнага адзінства стаў для некаторых сем'яў падвойным святам, – адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – Выказваю падзяку медыцынскім работнікам, якія дапамаглі з'явіцца немаўлятам на свет і акружылі клопатам з першых хвілін жыцця.
Намеснік старшыні абласной арганізацыі партыі «Белая Русь», намеснік начальніка Віцебскага аддзялення БЧС Сяргей Лядзенка, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі далучыліся да віншаванняў, пажадалі сем'ям нованароджаных здароўя і дабрабыту.
У Дзень народнага адзінства на свет з'явіліся чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Іх мамы адчуваюць сябе добра і сустракалі гасцей з усмешкамі.
Віцяблянка Ганна Бурмель нарадзіла ў дзяржаўнае свята другое дзіця – дачку. Муж і васьмігадовы сын вельмі рады папаўненню ў сям'і. Імя прыдумалі гордае і знакавае – Вікторыя.
– Да паступлення ў радзільны дом мы гулялі па горадзе і любаваліся тым, як ён пераўтвараецца, – кажа Ганна Бурмель. – І я думала пра тое, што выдатна было б стаць мамай на надыходзячае дзяржаўнае свята, і вось мара ажыццявілася.
Нібы вырашыўшы працягнуць сямейную традыцыю, дачка Крысціны Коржэўскай выбрала для нараджэння 17-е чысло, як у яе мужа і свякрухі. Малышка таксама будзе насіць пераможнае імя – Ніка – у гонар бабулі.
– Гэта маё першае дзіця, таму я вельмі хвалявалася, збіраючыся ў радзільны дом. На шчасце, роды прайшлі паспяхова, усё склалася добра, і цяпер я мама, – усміхаецца Крысціна Коржэўская. – Жадаю кожнай жанчыне спазнаць сямейнае шчасце і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.
vitebsk-region.gov.by