Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, а таксама эфектыўнае выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу названы ў якасці ключавых кропак росту Ушацкага раёна. На пасяджэнні аблвыканкама разгледзелі праект стратэгіі развіцця дадзенага рэгіёна.
Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Сабыніч, на сённяшні дзень раён адстае па многіх сацыяльна-эканамічных паказчыках. На гэта звярнуў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які наведаў сёлета Ушаччыну і даручыў мясцовым уладам сумесна з аблвыканкамам распрацаваць стратэгію развіцця рэгіёна на найбліжэйшы час і перспектыву. Гэты бізнес-план і быў прадстаўлены на абмеркаванне.
– Мы акцэнтавалі ўвагу на двух асноўных напрамках: сельскай гаспадарцы і турызме. Першае прадугледжвае развіццё свінагадоўлі, жывёлагадоўлі з раслінаводствам. Другое – турызм, куды ўваходзяць нашы знакавыя праекты, у прыватнасці, «Прарыў Перамогі», «ЭкстрымПрарыў», развіццё спартыўнай інфраструктуры, санаторна-курортнага лячэння, аграэкасядзіб, – падкрэсліў старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Садоўскі.
Як адзначыў кіраўнік рэгіёна, на працягу апошніх трох гадоў каля 57% прадукцыі жывёлагадоўлі вырабляюць свінакомплексы ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». У развіццё гэтага напрамку жывёлагадоўлі ТАА «Сарочына-Агра» паспяхова рэалізуецца інвестыцыйны праект па стварэнні свінакомплексу. Пасля яго завяршэння прыватнае прадпрыемства плануе наступны крок па стварэнні аграхолдынг, які будзе ўключаць усе этапы вытворчасці, пачынаючы ад вырошчвання і заканчваючы вытворчасцю гатовай прадукцыі пад уласным брэндам.
– З мэтай прыцягнення інвестараў актыўна задзейнічаны механізм бязвыплатнай перадачы дзяржаўнай невыкарыстоўванай маёмасці, а таксама продаж з аўкцыёну, у тым ліку за 1 базавую велічыню. Свінакомплексы ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» і ТАА «Сарочына Агра» створаны менавіта на базе невыкарыстоўваемых памяшканняў раённай камунальнай уласнасці, – растлумачыў Сяргей Садоўскі і прывёў прыклады іншых прыватных ініцыятыў.
Так, крэстьянскай фермерскай гаспадаркай «Веркудскае падвор'е» з аўкцыёну набыта ў аграгарадку Веркуды невыкарыстоўваемая маёмасць камунальнай уласнасці, на базе якой заняліся вырошчваннем авечак.
Будуць захаваны і дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. У мэтах павышэння іх эфектыўнасці правядуць аптымізацыю, у выніку якой у раёне застануцца тры гаспадаркі: КУСГП «Вялікадолецкае», ААТ «Ільюшынскі» і УП «Сафійскія дары», дзе будуць пабудаваны сучасныя малочна-таварныя комплексы, а таксама праведзена рэканструкцыя існуючых жывёлагадоўчых памяшканняў.
У галіне раслінаводства ў 2024-2025 гадах плануецца аптымізацыя структуры пасяўных плошчаў з паэтапным павелічэннем пасеваў шматгадовых траў. Змены закрануць вырошчванне азімых і яравых збожжавых і зернебабовых культур. Усе пачатыя і працягнутыя ў наступнай пяцігодцы мерапрыемствы дазволяць захаваць сельскагаспадарчую галіну раёна, а таксама забяспечыць павелічэнне валавай прадукцыі і ўдзельнай вагі раёна ў аб'ёме сельскагаспадарчай вытворчасці вобласці.
У сферы турызму будуць развівацца найбольш перспектыўныя для Ушацкага раёна віды: санаторна-аздараўленчы, актыўны і падзейны турызм.
– У 1980-х гадах з падачы тагачаснага лідара рэспублікі Пятра Машэрава, які бачыў ва Ушацкім раёне ідэальнае месца для адпачынку, быў распрацаваны праект развіцця рэгіёну як курортнага. Праект быў прызнаны практычным, эканамічным і атрымаў на конкурсе чатыры дыпломы з пяці. З розных прычын ён не быў рэалізаваны. Але Ушаччына мае ўсе падставы стаць буйной агратурыстычнай тэрыторыяй. Развіццё санаторна-аздараўленчага турызму будзе ажыццяўляцца як на базе дзейных аб'ектаў, так і за кошт будаўніцтва новых, – растлумачыў Сяргей Садоўскі.
Працягнецца мадэрнізацыя санаторыя «Лясныя азёры», плануецца стварэнне новых аб'ектаў. Маштабны праект збіраецца рэалізаваць ТАА «Веркудскае падвор'е», у які ўваходзіць узвядзенне комплексу турыстычных аб'ектаў на тэрыторыі былога незавершанага будаўніцтвам санаторыя «Вечалле», дзе будуць аказвацца паслугі па аздараўленні, лячэнні, аднаўленні і рэабілітацыі, арганізавана цяплічная гаспадарка, а таксама вытворчасць фермерскай прадукцыі пад брэндам «Веркудскае падвор'е» з адкрыццём фірменнай крамы ў райцэнтры.
Акрамя асноўных, увага нададзена развіццю іншых напрамкаў, у прыватнасці, прамысловым прадпрыемствам, сацыяльнай і сферы паслуг. Цікавы праект плануе ажыццявіць ТАА «Водная даліна» – арганізаваць вытворчасць па вырабе вараных ракаў.
– Вынікам рэалізацыі стратэгіі развіцця раёна стане захаванне сацыяльнай стабільнасці, рост узроўню дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва, канкурэнтаздольная эканоміка і камфортнае асяроддзе для пражывання. І ўсё больш маладых людзей будуць выбіраць Ушацкі раён у якасці сваёй малой радзімы, – падкрэсліў Сяргей Садоўскі.
vitebsk-region.gov.by