У Віцебскім аблвыканкаме праходзіць пасяджэнне, на якім разглядаюцца пытанні аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, эфектыўнасці прымаемых зацікаўленымі ведамствамі мер па барацьбе са злачыннасцю ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў і прафілактыцы іх распаўсюджвання на тэрыторыі вобласці, а таксама рэалізацыя рашэння аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый.

Удзел прымаюць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргейка і намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Сяргей Хмарук.

"Безумоўнае выкананне Дырэктывы Nº1 павінна быць адным з ключавых прыярытэтаў для кожнага кіраўніка любой арганізацыі. Усе планёркі і пасяджэнні павінны пачынацца з пытанняў захавання жыцця і здароўя. Ад граматнай, адказнай, эфектыўнай працы ў гэтым напрамку залежыць бяспека і здароўе людзей. Будзе дысцыпліна на месцах - будзе вынік", - адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

vitebsk-region.gov.by