Кадравы дзень у аблвыканкаме.

Аляксандр Сабуцін узгадніў прызначэнні: Юрыя Рагуценку на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама; Аляксандра Дуброўскага на пасаду дырэктара ААТ "Узменскі край" Міёрскага раёна; Сяргея Халімоменку на пасаду дырэктара СВФ "Заазер'е" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".

Таксама шэрагу кіраўнікоў працягнуты кантракты: Андрэй Пуйша намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама (1 год); Пётр Кунштель дырэктар ААТ "Полацкі аграсэрвіс" (1 год); Мікалай Аленіч дырэктар Віцебскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін (3 гады).

vitebsk-region.gov.by