У Віцебскім раёне дачнік знайшоў у лесе снарады часоў вайны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка.

У Віцебскім раёне дачнік знайшоў у лесе снарады часоў вайны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка.

Мужчына прыехаў на дачу. Прагульваючыся ў лесе каля вёскі Дзюкава, ён натрапіўся на снарады, што тырчалі з-пад зямлі, і паведаміў у міліцыю. Ваеннаслужачыя сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 унутраных войскаў выявілі тры артылерыйскія снарады і дзве мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Боепрыпасы былі вывезены сапёрамі ў бяспечнае месца і знішчаны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)