Праваахоўнікі выявілі ў Віцебскім раёне схованку з боепрыпасамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненко.

Боепрыпасы знайшлі супрацоўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБВП МУС 29 кастрычніка ў лесе каля вёскі Маклакі. У схованцы было 87 артылерыйскіх снарадаў калібрам 76 мм, адзін 122-міліметровы артылерыйскі снарад, сем артылерыйскіх узрывальнікаў і граната РГ-42. Іх агульная маса ў трацілавым эквіваленце склала амаль 66 кг.

Боепрыпасы знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524 унутраных войскаў МУС.

"З пачатку года ў Віцебскай вобласці толькі супрацоўнікамі ГУБВП выяўлена ўжо пяты падобны схрон боепрыпасаў часоў вайны. Акрамя Віцебскага раёна схованкі былі знойдзены ў Гарадоцкім, Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах. Агульная колькасць канфіскаваных у іх боепрыпасаў склала амаль 400 адзінак", - распавёў Віталь Сапраненко.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)