Сярод чырвонаармейцаў, якія сёння на воінскіх пахаваннях знайшлі свой апошні спакой, былі 19 байцоў асобнага лыжнага батальёна 274-й стралковай дывізіі. Атрад загінуў 31 снежня 1943 года. Ён удзельнічаў у наступальнай аперацыі паблізу вёсак Лобаны і Зазыбы. Менавіта іх імёны сталі вядомыя пошукавікам пасля вывучэння архіваў. "У ваенныя гады няправільна запісалі назву населеных пунктаў, і спачатку мы сталі шукаць не ў тым месцы. Па
Напамяць пра загінулага сваяка, сяржанта Васіля Ісаева, прыехаў з Масквы яго пляменнік – падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксандр Попаў. Ён расказаў, што па просьбе маці шукаў звесткі пра яе брата з 2009 года. Ён высветліў, што ў дакументы закралася памылка і назвы вёсак пераблыталі, таму пошукавікі і не знайшлі з першай спробы парэшткі чырвонаармейцаў. Дапамог фрагмент карты, дзе пазначаліся менавіта гэтыя вёскі. Яго наклалі на сучасныя геаданыя і высветлілі, дзе размешчана агульная магіла лыжнага батальёна. «Яго выявілі толькі восенню мінулага года. Тут і быў пахаваны мой дзядзька. Да гэтага інфармацыю пра яго я шукаў у архівах Міністэрства абароны, у адкрытых крыніцах. Потым пазнаёміўся з мясцовымі пошукавікамі, якія ўзнялі з зямлі парэшткі ўсіх байцоў батальёна і іншых воінаў-чырвонаармейцаў. На жаль, мама не змагла прыехаць, бо ёй ужо 84 гады, а я прыбыў, каб ушанаваць памяць дзядзькі», – падзяліўся маскоўскі госць.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by