У аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна прайшоў трэці абласны фестываль вулічнага мастацтва «Волаты Прыдзвіння».

У пачатку праграмы прайшлі забег ростовых лялек, выстава сабак. На сцэне фестывалю сабраліся калектывы з розных куткоў Віцебскага рэгіёна. Асаблівай энергетыкай залу зараджалі вулічныя музыкі, танцоры і артысты цырка.

Яны спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 6 да 15 гадоў і ад 16 да 35 гадоў. Для гасцей мерапрыемства прайшлі прэзентацыі пляцовак і праектаў. Тут было месца і забавам, і спорту, і карысным пакупкам.

Уражаннямі ад фестывалю з карэспандэнтам «ВВ» падзялілася начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Новіцкая:

– У такіх мерапрыемствах ёсць адметнасць, бо гэта цыркавое і вулічнае мастацтва. І галоўнае тое, што такія прыгожыя фестывалі праходзяць не толькі ў цэнтральных гарадах, а тое, што яны сыходзяць у раённыя цэнтры і аграгарадкі. Тут вельмі шмат маладых людзей, якія натхняюцца атмасферай свята альбо прымаюць удзел. Гэта не можа не радаваць.
Моладзі на фестывалі і праўда шмат. Карына Ішкуло прыехала на выхадныя ў Віцебск з Мінска і вырашыла наведаць мерапрыемства. Дзяўчына ўражаная насычанай праграмай.

– Патрапіўшы ў гэтую атмасферу свята, я была прыемна ўражаная яркімі нумарамі ўдзельнікаў. Асабліва спадабаўся танцавальны калектыў з Оршы. Выдатна, што тут цікава і дзецям, і дарослым. Кожны знайшоў тут нешта сваё.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by