Рэдкую для Беларусі ястрабіную саву выхоўваюць у Віцебскім заапарку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэдкую для Беларусі ястрабіную саву выхоўваюць у Віцебскім заапарку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Саву прынеслі неабыякавыя людзі. Расказалі, што птушку падбіла машына і ў яе праблемы з крылом. У заапарку рэдкую госцю адразу пазналі, акружылі клопатам і спадзяюцца, што да вясны яна паправіцца і паляціць на волю.

Вядомы віцебскі арнітолаг, дацэнт, кандыдат біялагічных навук кафедры экалогіі і аховы прыроды ВДУ імя Машэрава Уладзімір Іваноўскі растлумачыў, што ястрабіная сава жыве ў лесатундры і паўночнай тайзе. У Беларусі з'яўляецца надзвычай рэдка. "Калі судзіць па літаратуры, то гэта дзесьці восьмы зафіксаваны выпадак за апошнія 200 гадоў. Прылятае яна да нас з Расіі, калі ў месцах пражывання выдаюцца снежныя зімы. Птушка палюе на дробных мышэпадобных грызуноў, а пры моцнай заснежанасці іх цяжка знайсці. Калі здабыча недаступная, ястрабіная сава вельмі шырока качуе і трапляе ў нашы межы, - адзначыў вучоны, якому ўпершыню давялося трымаць у руках рэдкую пернатую госцю. - Цяперашняя беларуская зіма для драпежніка вельмі спрыяльная - практычна няма снегу, і, па маіх дадзеных, высокая колькасць палёвак. Перазімаваўшы ў такіх умовах, вясной пернатыя качэўнікі вяртаюцца да сябе на радзіму".

Па словах вучонага, у Беларусі жыве 13 відаў соў (самы буйны - філін, самы маленькі - вераб'іны сыч).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)