У Віцебскай вобласці падведзены вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага патрыятычнага праекта піянерскіх даручэнняў «Тэрыторыя лідараў»
30.7.20251 праглядаў
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Саветы піянерскіх дружын, Дзіцячыя Палаты ГА «БРПА» усіх узроўняў, а таксама педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, якія выконваюць функцыі арганізатараў, каардынатараў дзейнасці ГА ”БРПА“.
Прыемна адзначыць, што Дзіцячая палата Лепельскага РС ГА «БРПА» (кіраўнік — педагог-арганізатар Вольга Якубовіч, старшыня Лепельскага РС ГА «БРПА») заняла ў праекце 3 ганаровае месца.
Дзеці прадэманстравалі высокую якасць выканання заданняў, праявілі ініцыятыву і творчае мысленне.