Сёння ў ВНУ Беларусі пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
Сёння ў ВНУ Беларусі пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
Па 21 ліпеня такія выпрабаванні пройдуць у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; па 26 ліпеня - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; па 24 ліпеня - у іншых установах вышэйшай адукацыі. Уступныя выпрабаванні ў ВНУ сельгаспрофілю пройдуць з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).
Залічэнне на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі завершыцца 28 ліпеня (у сілавыя ВНУ - 24 ліпеня, у творчыя - 28 ліпеня).
Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы дадатковага набору ў дзённай і завочнай формах у большасці ВНУ пройдзе з 26 ліпеня па 1 жніўня. Інфармацыя аб наяўнасці вакантных месцаў дадатковага набору будзе размешчана на сайтах ВНУ з 25 па 29 ліпеня.
Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных і прыватных ВНУ для абітурыентаў, якія не здаюць унутраныя ўступныя выпрабаванні ў ВНУ, праводзіцца з 12 ліпеня па 4 жніўня (у сілавыя ВНУ - 12-31 ліпеня, у творчыя - з 12 ліпеня па 2 жніўня). Завершыцца прыёмная кампанія ў ВНУ 6 жніўня - апошні дзень залічэння на платнай аснове.