У ВНУ Беларусі на бюджэт сёлета (на вочную і завочную формы) плануецца прыняць 27,1 тыс. студэнтаў, паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касперовіч на прэс-канферэнцыі "Асаблівасці ўступнай кампаніі-2017" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі на бюджэтную форму плануецца прыняць 29,7 тыс. навучэнцаў, на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 24,2 тыс. навучэнцаў.
У цэлым на ўзровень вышэйшай адукацыі на бюджэтную і платную форму навучання плануецца прыняць каля 58 тыс. студэнтаў.
Па тэрмінах правядзення прыёмнай кампаніі сёлета, па словах Сяргея Касперовіча, змен амаль няма. Тры рэзервовыя дні тэсціравання будуць прадугледжваць некалькі зрушаныя тэрміны прыёму дакументаў. На бюджэтную форму навучання дакументы ў ВНУ будуць прымацца з 12 па 17 ліпеня. З 18 ліпеня ў ВНУ пачнецца актыўная фаза ўступных выпрабаванняў, і працягнецца яна ў асноўным да 24 ліпеня. Затым пройдзе дадатковы набор на вакантныя месцы на бюджэтную форму навучання, працягнецца прыём на платную форму навучання. Уся прыёмная кампанія ў ВНУ павінна скончыцца 6 жніўня залічэннем на платную форму навучання. "Дэтальная інфармацыя, якая тычыцца ўмоў прыёму на скарочаную форму навучання, а таксама іншых момантаў, будзе прадастаўлена абітурыентам і іх прадстаўнікам на сайтах устаноў адукацыі", – адзначыў Сяргей Касперовіч.