У першую чаргу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нададуць увагу выяўленню і адхіленню ад кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо сеўшых за руль беспраўнікаў.



Разам з усталяваным цёплым надвор'ем узмоцнены кантроль за выкананнем кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў выезду на сустрэчную паласу руху і праезду пешаходных пераходаў. Без увагі ДАІ не застануцца матацыклісты і веласіпедысты, якія ігнаруюць патрабаванні Правілаў, а таксама пешыя ўдзельнікі руху.

Настойліва рэкамендуем кіроўцам быць максімальна ўважлівымі ў транспартным патоку на загарадных дарогах, выбіраць бяспечную хуткасць, адмовіцца ад неабдуманых абгонаў і апярэджанняў, быць узаемна ветлівымі. Абавязкова варта прышпіляцца рамянямі бяспекі, а дзяцей перавозіць у спецыяльных утрымліваючых прыладах.