У гаспадаркі Віцебскай вобласці на гэтым і наступным тыдні паступіць 100 новых камбайнаў, паведаміў журналістам намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла.

Сёння ў парку АПК вобласці - 1368 збожжаўборачных камбайнаў. Больш за палову з іх ужо адпрацавалі свой амартызацыйны тэрмін. Нядаўна на ўзроўні ўрада было прынята рашэнне паставіць у Віцебскую вобласць 100 камбайнаў вытворчасці "Гомсельмаша". "Гэта істотнае абнаўленне парку, яно дазволіць паскорыць жніво. На сённяшні дзень вобласць убрала 57% (больш за 760 тыс. т) ад усіх плошчаў. Новыя камбайны адправяцца ў тыя раёны, дзе трэба нарошчваць тэмп кампаніі. Першая партыя тэхнікі пойдзе ў Сенненскі, Лёзненскі і Віцебскі раёны", - сказаў Міхаіл Прыдыбайла.

Ён дадаў, што ў рэгіёне сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складае 33 ц/га. Хлеба будзе больш, чым у мінулым годзе.

Сёння была перададзена першая партыя з шасці збожжаўборачных камбайнаў у гаспадаркі ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Тэхніка набыта па сістэме промагралізінгу.