У храме Перамянення Гасподняга адбылася размова-прэзентацыя «Роля веры ў абароне Айчыны».

У храме Перамянення Гасподняга адбылася размова-прэзентацыя «Роля веры ў абароне Айчыны». Храм наведалі члены раённай арганізацыі Беларускага аб'яднання інвалідаў. Іерэй Сергій Ляшкевіч пазнаёміў гасцей з праваслаўным храмам, расказаў аб іканастасе і ўручыў падарункі — выданні Евангелля і епархіяльнай газеты "Наша праваслаўе". Удзельнікі мерапрыемства за кубачкам гарбаты абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва.