На святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, галоўнымі гледачамі сталі вайскоўцы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, воінскай часці 5524, навучэнцы Віцебскага кадэцкага вучылішча і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь».

Для іх на сцэне выступілі сімфанічны аркестр і артысты філармоніі, падарыўшы праграму, напоўненую патрыятызмам і духам свята.

Як адзначыла дырэктар філармоніі Таццяна Савіцкая, правядзенне такога канцэрта стала не проста традыцыяй, а знакам глыбокай павагі да тых, хто ахоўвае наш мір і спакой грамадзян.

vitebsk-region.gov.by