У зале пасяджэнняў райвыканкама прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, на якім абмеркавалі ключавыя пытанні арганізацыі і правядзення Дня сельсавета, а таксама актуальныя праблемы тэрыторый.
У пасяджэнні прыняла ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, Наталля Марковіч.
Асноўныя пытанні: -Васіль Шапка, старшыня Лепельскага сельвыканкама, далажыў аб выкананні даручэнняў па выніках Дня Лепельскага сельсавета. -Абмеркавалі вынікі сходаў і сустрэч з насельніцтвам у Бароўскім сельсавеце. Адказныя выканаўцы далажылі аб праведзенай рабоце. -Ганна Бельковіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і ЖКГ, праінфармавала аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў па Лепельскім сельсавеце, выніках абследавання па Бароўскім сельсавеце рабочай групай па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні.
Пытанні бяспекі і правапарадку на тэрыторыі Бароўскага сельсавета: Іван Маскалькоў, начальнік РАНС, распавёў аб мерах па папярэджанні НС; Яўген Гайдук, участковы інспектар, далажыў аб стане правапарадку.
Пасяджэнне прайшло канструктыўна: пастаўлены задачы, намечаны шляхі вырашэння актуальных пытанняў. Работа працягваецца! У зале пасяджэнняў райвыканкама прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама з удзелам Наталлі Марковіч, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Ключавыя пытанні: Васіль Шапка далажыў аб выкананні даручэнняў па выніках Дня Лепельскага сельсавета. Абмеркавалі вынікі сустрэч з насельніцтвам, работу па добраўпарадкаванні і пытанні бяспекі і правапарадку ў Бароўскім сельсавеце. Пастаўлены задачы – работа працягваецца!
У зале пасяджэнняў райвыканкама прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама
30.7.20251 праглядаў