У Бярэзінскім біясферным запаведніку з'явіўся цэнтр міфалагічнага турызму. Музей, экспазіцыя пад адкрытым небам і экасцежка аб'яднаны тэмай беларускай міфалогіі.
У Бярэзінскім біясферным запаведніку з'явіўся цэнтр міфалагічнага турызму. Музей, экспазіцыя пад адкрытым небам і экасцежка аб'яднаны тэмай беларускай міфалогіі.
Цэнтр міфалагічнага турызму адкрыўся ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Ён уключае ў сябе музей міфалагічных істот, экспазіцыю пад адкрытым небам «Міфалагічны хутарок» і экасцежку.
Музей і экспазіцыя пад адкрытым небам у незвычайным фармаце раскажуць турыстам пра беларускую міфалогію і пра бажаствоў, якія, паводле паданняў, насялялі лясы, балоты, палі і вадаёмы.
Асаблівыя надзеі арганізатары праекта ўскладаюць на экасцежку. На ёй размешчаны 17 інсталяцый беларускіх мастакоў і дызайнераў.
Распрацавана начная экскурсія, калі турысты ноччу выходзяць на экасцежку, з гідам. Прагулка з элементамі анімацыі, нечаканымі момантамі: вас можа ўхапіць за нагу кікімара, камусьці могуць паказаць жабу — уражанняў хопіць.
Распрацоўваць тэму дапамагаў кандыдат навук. Такі цэнтр — унікальны для Беларусі досвед. Ён дазволіць прыцягнуць больш гасцей у запаведнік і Лепельскі раён. Гэты раён, дарэчы, дае Віцебскай вобласці 25% турыстычнага патоку. Асабліва развіццё новых аб'ектаў актуальна ў сувязі з пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Думаем, гэта будзе цікава замежным турыстам.
Цэнтр быў створаны па ініцыятыве грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» ў рамках праекта Праграмы развіцця ААН і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
На экасцежцы турыстаў чакаюць 17 унікальных інсталяцый, створаных беларускімі дызайнерамі і скульптарамі, а ў музеі можна даведацца пра найбольш яркіх і цікавых персанажаў нашай міфалагічнай спадчыны — Цмока, Лясовіка, Пушчавіка і іншых, а таксама пра нацыянальныя абрады і сімвалы.
БелаПАН, Фота Сяргея Балая