У воінскай часці 71327 у Заслонава – радасная, доўгачаканая падзея. Ва ўрачыстай абстаноўцы вайскоўцы гарнізона атрымалі ключы ад 70 службовых кватэр. Са святам іх павіншавалі намеснік міністра абароны па тылу Андрэй Бурдыка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.
У воінскай часці 71327 у Заслонава – радасная, доўгачаканая падзея. Ва ўрачыстай абстаноўцы вайскоўцы гарнізона атрымалі ключы ад 70 службовых кватэр. Са святам іх павіншавалі намеснік міністра абароны па тылу Андрэй Бурдыка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.
Асаблівасць афіцэрскага дома ў тым, што яго адрадзілі з небыцця, нібыта Фенікс з попелу. Будынак з паўвекавой гісторыяй больш за дзесяць гадоў прастаяў закансерваваным. Пасля таго, як адключылі ўсе інжынерныя камунікацыі, і зусім прыйшоў у заняпад. Мінабароны і аблвыканкам прынялі сумеснуюе рашэнне адрамантаваць стары дом. Рэканструкцыя за кошт сродкаў раённага і абласнога бюджэту заняла пад два гады і абышлася ў 1091,5 тысяч рублёў. Каб зэканоміць, работы па капрамонце з мадэрнізацыяй праводзілі мясцовыя камунальнікі – прадпрыемства «Бароўка». Для рамонту інжынерных сетак прыцягвалі субпадрадчыкаў. Атрымалася выдатна: ва ўтульных двух- і трохпакаёвых кватэрах вайскоўцам і іх сем'ям будзе камфортна. А жыллёвае пытанне, якое за апошнія гады паўстала ў гарнізоне востра, лічы, вырашана. З 110 чалавек, якія стаялі ў чарзе тых, хто мае патрэбу, 70 працэнтаў цяпер з кватэрамі. Да гэтага некаторым з навасёлаў прадастаўлялі інтэрнат, іншыя здымалі жыллё ў суседніх вёсках і ў самым Лепелі. Цяпер такой неабходнасці не стала. Гарантаваная дах над галавой – сур'ёзны плюс для тых, хто выбраў абарону радзімы сваёй прафесіяй.
Ганаровыя госці разам са старшынёй райвыканкама Барысам Ефрэмавым перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. Самі вайскоўцы, не хаваючы эмоцый, дзякавалі за выдатны падарунак да новага года. Не абышлося на мерапрыемстве без мясцовай фішкі - ваеннага духавога аркестра. Камандзір часці, палкоўнік Андрэй Латышаў, які цяпер таксама навасёл, высока ацаніў працу будаўнікоў: рамонт дома выканалі на сумленне – усталявалі новыя інжынерныя сеткі, аздабленне цалкам якаснае. Жыві і радуйся!