12 снежня а 05-52 па тэлефоне 101 паступіла паведамленне аб тым, што гарыць жылы дом па адрасе: горад Жыткавічы, вуліца Якуба Коласа.
12 снежня а 05-52 па тэлефоне 101 паступіла паведамленне аб тым, што гарыць жылы дом па адрасе: горад Жыткавічы, вуліца Якуба Коласа.
Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што дах дома гарыць адкрытым полымем, адбываецца гарэние ўнутры дома.
Пажар ліквідаваны ратавальнікамі.
Работнікімі МНС у пакоі ў непрытомным стане знойдзены двое дзяцей гаспадыні дома, якія былі вынесены на чыстае паветра і перададзены работнікам аховы здароўя. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавана смерць.
У ходзе разбору ўстаноўлена, што да прыбыцця падраздзяленняў МНС маці чацвярых дзяцей прачнулася ад гуку спрацаваўшага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і выявіла ў доме пажар, паспела вынесці з палаючага дома дваіх дзяцей.
У выніку пажару знішчаны дах, потолочное перакрыцце і маёмасць у доме.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС інфармуе: правярайце стан электраправодкі ў домаўладанні, не перагружайце электрасетку, а сыходзячы з дома, адключайце ўсе электрапрыборы, калі электрапрыбор не спраўны, не варта самастойна яго рамантаваць, даверце гэта справу прафесіяналам. У выпадку пажару не панікуйце.
У выпадку пажару не панікуйце, выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, паспрабуйце самастойна ліквідаваць узгаранне, калі вы бачыце, што не справіцеся самі з агнём, даверце гэта справу спецыялістам, прыкрыўшы органы дыхання мокрай анучай пакіньце будынак, дапамагаючы выбрацца з яго людзям, шчыльна зачыніце вокны і дзверы.