12 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. З пачатку бягучага года вайскоўцамі Полацкага пагранатрада ва ўзаемадзеянні з рознымі структурамі спынена больш за 20 спроб перамяшчэння тавараў на суму больш за Br600 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
Як правіла, значную частку затрыманай кантрабанды складалі цыгарэты беларускай вытворчасці, аднак сустракаліся і невялікія партыі адзення. Так, напярэдадні 8 Сакавіка пры спробе незаконнага ўвозу трыкатажных вырабаў з Латвіі ў Беларусь быў затрыманы легкавы аўтамабіль "Опель Астра" пад кіраваннем грамадзяніна Літвы. У пункце пропуску "Урбаны" пагранічным нарадам па даглядзе транспартных сродкаў, групай кінолагаў сумесна з супрацоўнікам мытні пад заднім і пярэднім сядзеннямі ў аўтамабілі было выяўлена 45 найменняў адзення, сума ацэнкі якой склала амаль Br4,7 млн. Увесь тавар канфіскаваны.
У цяперашні час праводзіцца разбіральніцтва. Кіроўца аўтамабіля будзе прыцягнуты да адказнасці за парушэнне заканадаўства, пытанне аб канфіскацыі аўтамабіля, як сродкі перамяшчэння тавараў, будзе вырашацца судом. -0-
БЕЛТА
У зоне дзеяння Полацкага пагранатрада з пачатку года спынена перамяшчэнне тавараў на суму больш за Br600 млн.
12.3.20120 праглядаў