З кожным годам колькасць аўтамабіляў расце, а колькасць пустуючых месцаў на паркоўцы становіцца ўсё менш, асабліва ў вячэрні час і ў перадсвяточныя дні.



На жаль, каля буйных гандлёвых цэнтраў такія выпадкі не рэдкасць. Многія аўтамабілісты займаюць гэтыя месцы свядома, ігнаруючы ПДР і маральныя прынцыпы.

Паркавацца на месцах, пазначаных дарожным знакам 5.15 «Месца стаянкі» з таблічкай дадатковай інфармацыі 7.17 «Інваліды» (альбо забаронным дарожным знакам 3.27 «Спыненне забаронена» сумесна з таблічкай 7.18 «Акрамя інвалідаў»), маюць права ўсе інваліды I і II груп або асобы, якія ажыццяўляюць іх перавозку. Пры гэтым інваліды III групы або асобы, якія іх перавозяць, маюць права паркавацца на такіх месцах і выкарыстоўваць адпаведную налепку толькі пры ўмове наяўнасці ў інваліда парушэнняў апорна-рухальнага апарата.

Апазнавальныя знакі ўстанаўліваюцца па жаданні кіроўцы, яны не абавязковыя. Аднак, каб законна стаяць у месцы, прызначаным для інвалідаў, наляпіць іх пажадана.

Але пры гэтым трэба мець на ўвазе: сама па сабе налепкa не дае права паркавацца ў месцах «для інвалідаў». Яна толькі служыць апазнавальным знакам для ДАІ і іншых удзельнікаў руху. Паркоўка ў зоне дзеяння знака 7.17 дазволена, калі ў машыне знаходзіцца чалавек з абмежаванымі магчымасцямі з адпаведнымі медыцынскімі паказаннямі, які мае пры сабе пасведчанне інваліда. Калі, скажам, кіроўца (не інвалід) перавозіць інваліда, ён можа там паркавацца. Але калі не інвалід едзе ў машыне адзін або перавозіць пасажыраў без абмежаванняў, паркавацца там яму ўжо нельга, і ніякая налепкa тут нічога не вырашае.

Штраф за неправамерную стаянку транспартнага сродку на месцы, адведзеным для стаянкі транспартных сродкаў інвалідаў, складае дзве базавыя велічыні.