2 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Памежнікі і мытнікі сёння ў Віцебскай вобласці затрымалі найбуйнейшую за апошнія некалькі гадоў партыю кантрабандных цыгарэт, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко. У ходзе праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла памежнікам, вайскоўцы Полацкага пагранатрада сумесна з мытнікамі і супрацоўнікамі аддзялення ўнутраных спраў на транспарце ў закрытым вагоне грузавога саставу, які рухаўся ў Даўгаўпілс са станцыі Полацк, выявілі схаваныя ад мытнага афармлення цыгарэты. Тытунёвыя вырабы перавозіліся пад выглядам дроў: на паддоне знаходзіліся пакаваныя скрыні з цыгарэтамі, якія былі абкладзены дровы. Перавозімы груз па дакументах таксама праходзіў як дровы. Па дадзеным факце праводзіцца разбіральніцтва. Лік цыгарэт ужо ідзе на сотні тысяч пачкаў. Па словах Дзяніса Глебко, гэта найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт за апошнія два гады, затрыманая на мяжы з ЕС. -0-

БЕЛТА