Вакцынацыя – найбольш просты, бяспечны, эфектыўны і адзіны спосаб абароны ад інфекцыі. Галоўная задача – сфарміраваць індывідуальную абарону ў прышчэпленага чалавека, папярэдзіць узнікненне захворвання і яго цяжкае цячэнне, у выпадку калі чалавек захварэе.
Вакцынацыя – найбольш просты, бяспечны, эфектыўны і адзіны спосаб абароны ад інфекцыі. Галоўная задача – сфарміраваць індывідуальную абарону ў прышчэпленага чалавека, папярэдзіць узнікненне захворвання і яго цяжкае цячэнне, у выпадку калі чалавек захварэе.
Зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу ў бягучым годзе можна трохкампанентнай вакцынай «Грыпол Плюс» (вытворчасці Расійскай Федэрацыі). Ужо пачата правядзенне імунізацыі насельніцтва ў паліклініцы і амбулаторыях урача агульнай практыкі УЗ «Лепельская ЦРБ». Усе пытанні па правядзенні вакцынацыі можна ўдакладніць у рэгістратурыпаліклінікі і ў амбулаторыях урача агульнай практыкі па месцы жыхарства, як дарослага так і дзіцяці.
У першую чаргу, вакцынацыя, як абарона ад ускладненняў пасля перанесеннага грыпу, важная для груп рызыкі – дзяцей і дарослых з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, асоб ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарных жанчын, медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, дзяцей і дарослых, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання і г.д. Таксама вакцынацыя важная для работнікаў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай, транспартнай сферы і іншых.
Грамадзяне, якія жадаюць зрабіць прышчэпку
платна, таксама могуць звярнуцца ў сваю паліклініку УАЗ «Лепельская ЦРБ», дзе
маецца чатырохкампанентная вакцына «Ваксігрып Тэтра» (вытворчасці Францыі).
Усе вакцыны супраць грыпу зарэгістраваны і дазволены да ўжывання на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яны ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса,
рэкамендаваныя САЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын супраць грыпу для
выкарыстання ў сезоне 2024-2025 гг. у Паўночным паўшар'і.
Мінздароў рэкамендуе ў восеньска-зімовы перыяд:
· пазбягайце
або скараціце да мінімуму час знаходжання ў месцах масавага збору людзей,
· калі
у вас ёсць рэспіраторныя сімптомы (насмарк, кашаль, чханне) або вы
знаходзіцеся ў месцах масавага збору людзей – выкарыстоўвайце сродкі абароны
органаў дыхання (маскі) пры немагчымасці выканання сацыяльнай дыстанцыі 1-1,5 м,
· пазбягайце цесных кантактаў з людзьмі, якія маюць рэспіраторныя сімптомы,
· рэгулярна і старанна мыйце рукі з мылам, абавязкова пасля вуліцы і грамадскага транспарту,
· выкарыстоўвайце пры неабходнасці антысептычныя сродкі,
· праводзіце рэгулярнае праветрыванне і вільготную ўборку памяшкання, у якім знаходзіцеся, часцей гуляйце на свежым паветры.
Пры з'яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, насмарк, галаўны боль, боль у горле і г.д.) неабходна заставацца дома і выклікаць урача.
Падрыхтавана з выкарыстаннем матэрыялаў сайта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь