10 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Валерыя стане першай зорнай госцяй XXI фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і адкрые сёння чараду фестывальных канцэртаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.
Заслужаная артыстка Расіі прадставіць на сцэне Летняга амфітэатра сольны канцэрт "Лепшыя песні". Спявачка не раз ужо была на "Славянскім базары" і заўсёды прызнавалася ў сімпатыі да яго. Фестываль адказвае ёй узаемнасцю, а публіка заўсёды з нецярпеннем чакае сустрэчы з любімай выканаўцай - квіткі на канцэрты Валерыі раскупляюцца вельмі актыўна. Вось і ў гэты раз аншлаг на яе канцэрце забяспечаны.
Акрамя сённяшняга канцэрту Валерыя прыме ўдзел у канцэрце ўрачыстага адкрыцця фестывалю 12 ліпеня.
Нягледзячы на тое, што сёлетні фестываль не юбілейны, па маштабе і высокім узроўні калектываў і выканаўцаў, па колькасці канцэртаў, ён нічым не саступае юбілейнаму. Дзяржаўныя сцягі 28 краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кубы, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, чые прадстаўнікі прыедуць на сёлетні фестываль, будуць лунаць у чары канцэртнага комплексу Летняга амфітэатра. На 11 фестывальных пляцоўках пройдзе больш за 75 мерапрыемстваў. Толькі ў Летнім амфітэатры з 10 па 19 ліпеня пройдзе 20 канцэртаў. -0-
БЕЛТА
Валерыя адкрые сёння чаргу канцэртаў на "Славянскім базары"
10.7.20120 праглядаў