24 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Валютчык з буйной сумай затрыманы ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Непрацуючы 38-гадовы жыхар абласнога цэнтра з лістапада мінулага года па 19 студзеня 2012-га пры ажыццяўленні незаконных валютна-абменных аперацый каля розных гандлёвых аб'ектаў горада атрымаў прыбытак у памеры Br59,1 млн. Усяго ў мужчыны супрацоўнікамі праваахоўных органаў канфіскавана Br13,5 млн., $4 тыс. і 246,6 тыс. расійскіх рублёў.
У дачыненні да валютчыка ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць"), якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Па матэрыялах УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама ўстаноўлена, што ў 2011 годзе асобамі, якія займаюцца на тэрыторыі вобласці незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з валютна-абменнымі аперацыямі, быў атрыманы прыбытак у памеры Br443 млн. Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў іх Br322 млн.-0-
БЕЛТА
Валютчык з буйной сумай затрыманы ў Віцебску
24.1.20120 праглядаў