7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Валютчык затрыманы ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС аблвыканкама.
Супрацоўнікі УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама і АБЭЗ Першамайскага раёна Віцебска за парушэнне парадку правядзення валютна-абменных аперацый затрымалі каля гандлёвага дома "Амега" 28-гадовага непрацуючага мужчыну. У віцябляніна было канфіскавана $710, каля 500 еўра, амаль Br150 млн. і 22 тыс. расійскіх рублёў.
Таксама ўстаноўлена, што з ліпеня па верасень незаконная дзейнасць дазволіла атрымаць мужчыну даход у памеры каля Br100 млн. Па дадзеным факце ў дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 233 КК, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.-0-
БЕЛТА
Валютчык затрыманы ў Віцебску
7.9.20110 праглядаў