22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь за студзень-чэрвень 2011 года, паводле папярэдніх даных, паступіла ў эквіваленце каля $20,9 млрд. валютнай выручкі, што на 61,6% перавышае ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.
Выручка ад экспарту тавараў узрасла на 71,9% да $18,3 млрд. і склала 87,4% аб'ёму валютнай выручкі. На долю выручкі ад экспарту паслуг прыпадае 10,8%, або $2,25 млрд. (павелічэнне на 14%), ад унутранага гандлю за валюту - 0,6%, або $119,8 млн. (рост на 3,9%). Паступленні даходаў за I паўгоддзе бягучага года ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2010-га знізіліся на 15,1% да $56,4 млн. (0,3% аб'ёму валютнай выручкі), паступленні трансфертаў выраслі на 33,5% да $194,8 млн. (0,9%).
Паводле папярэдніх даных Нацбанка, 41,5% усёй валютнай выручкі забяспечана за кошт краін СНД, у тым ліку 34,2% - за кошт Расіі.
Валютная выручка прадпрыемстваў з'яўляецца найважнейшай крыніцай прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку. "Рост аб'ёмаў яе паступлення спрыяе павышэнню збалансаванасці попыту і прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку і знешнеэканамічнай устойлівасці краіны ў цэлым", - адзначылі ў Нацбанку.-0-
БЕЛТА
Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у І паўгоддзі ўзросла на 61,6%
22.7.20110 праглядаў