17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валюты ў абменніках пакуль не будзе. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ, перадае кар. БЕЛТА. "Калі вы хочаце ў мяне спытаць, ці будзе ў абменніках валюта, - не будзе пакуль. А можа быць, і будзе, калі нехта прынясе. Але дзяржава ў гэту гульню да 1 ліпеня як мінімум гуляць не будзе. Ведаеце чаму? Таму што многія хочуць купіць аўтамабілі. Не спаў ажыятаж. Скупяць гэту валюту, $2 млрд. вылецяць у трубу. Я на гэта не пайду", - сказаў Прэзідэнт. "Вось як мы ідзём спакойна, так і пойдзем. А потым - паскорымся. Але гэта будзе ў ліпені месяцы. Вось, калі хочаце, праўда. Большага я сказаць вам проста не магу і не маю права. Не таму што я цямлю. Таму што нам трэба дакладней выбраць курс, ці выхад з балота, у якое мы трапілі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

БЕЛТА