28 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Валавы збор бульбы ў Віцебскай вобласці чакаецца амаль удвая вышэйшы за леташні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па стане на 28 верасня ў рэгіёне ўбрана 4,8 тыс.га, або 72,3% плошчаў. Накапана каля 100 тыс.т бульбы, што на 40 тыс.т больш, чым на гэту дату ў мінулым годзе. Пры гэтым гаспадаркам вобласці яшчэ засталося ўбраць больш за 25% плошчаў гэтай культуры, з якіх плануецца накапаць каля 30 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы па вобласці складае 203,1 ц/га супраць 140,9 ц/га на аналагічную дату мінулага года. Больш за ўсё карняплодаў накапваюць аграрыі Талачынскага раёна, дзе ўраджайнасць перавышае 500 ц/га, а таксама Віцебскага (223,3 ц/га), Гарадоцкага (219,1 ц/га), Полацкага (210,7 ц/га) і Шумілінскага (202,2 ц/га) раёнаў. Менш за 100 ц/га збіраюць толькі ў Браслаўскім (90,2 ц/га) і Расонскім (63,6 ц/га) раёнах.
Найбліжэй да завяршэння ўборкі бульбы гаспадаркі Мёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, дзе ўбрана больш за 93% плошчаў. У астатніх раёнах гэтая праца ў самым разгары - большасць раёнаў набліжаюцца да 70-80-працэнтнага рубяжа.
Актамі тэмпамі вядзецца і збор ураджаю агародніны, якія ўжо ўбраны з 45% плошчы. Сабрана каля 2 тыс.т капусты, 3,4 тыс.т буракоў, 2,7 тыс.т морквы, 1,3 тыс.т цыбулі. Завяршыць уборку агародніны і бульбы плануецца ў максімальна кароткія тэрміны, дадалі ў аблсельгасхарчпрадзе.-0-
БЕЛТА
Валавы збор бульбы ў Віцебскай вобласці перавысіць леташні амаль у два разы
28.9.20110 праглядаў