«Вам ліст з міліцыі» — новая схема, на якую ўжо трапляюцца беларусы
19-гадовы хлопец атрымаў званок ад «Белпошты». Спакойны голас паведаміў: на яго імя прыйшоў заказны ліст ад сілавых органаў. Каб «атрымаць адпраўленне», трэба ўсяго толькі, па стандарце, пацвердзіць даныя і назваць код з SMS.
Далей усё пайшло па класічным сцэнары. У мэсэнджары пачаў пісаць «следчы» — з ціскам, пагрозамі і страшнымі фармулёўкамі: незаконныя пераводы, магчымая крымінальная справа, ператрус. Маладога чалавека запалохалі так, што ён перавёў ашуканцам 3500 рублёў, думаючы, што «вырашае пытанне».
З гэтай гісторыі важна памятаць: - сапраўдныя праваахоўныя органы не пішуць у мэсэнджарах; - не просяць коды з SMS; - не «афармляюць справы» па тэлефоне.
Уся схема пабудавана на страху і спешцы. Пакуль чалавек панікуе — ён кіраваны.
Запомніце: калі вам тэлефануюць «з міліцыі» і просяць нешта тэрмінова зрабіць — гэта не дапамога. Гэта развод.