Ашуканцы зноў маскіруюцца пад дзяржорганы і рассылаюць фэйкавыя «паведамленні» ад нібыта афіцыйных фондаў і сэрвісаў.

Назвы гучаць салідна, дызайн — як у сапраўдных сайтаў, а ўнутры… класічная пастка.

Пішуць пра «пацверджаную выплату»;
Ціснуць на тэрміновасць: «забярыце прама зараз»;
Зводзяць у Telegram і прадстаўляюцца «аператарамі»;
Просяць ПІБ, пашпарт, а потым — код з SMS.

І ўсё. Пасля гэтага доступ да вашых акаўнтаў сыходзіць ашуканцам, а «дзяржвыплата» знікае назаўжды.

Запомніце раз і назаўжды:
— дзяржорганы не пішуць у Telegram;
— не афармляюць выплаты праз мэсэнджары;
— ніколі не просяць SMS-коды і даныя картак.

Беражыце сябе. І папярэджвайце блізкіх — такія схемы зараз масавыя.