Важна, што рашэнне аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы прымаецца прафесіяналамі - І. Бамбіза
13.7.20120 праглядаў
13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза на творчай сустрэчы з уладальнікам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады Георгіем Паплаўскім падкрэсліў важнасць таго, што рашэнне аб прысуджэнні гэтай прэміі прымаецца прафесіяналамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З улікам значнасці ўзнагароды і высокага творчага ўзроўню прэтэндэнтаў на яе атрыманне, важна, каб рашэнне аб прысуджэнні прэміі прымалася прафесійна, адзначыў Іван Бамбіза. "Менавіта такі склад экспертнай камісіі: там усе высокапрафесійныя людзі - народныя артысты, мастакі, кампазітары... Гэта знакавыя людзі, якія сваім прафесіяналізмам заслужылі прызнанне і давер", - падкрэсліў намеснік дзяржаўнага сакратара, дадаўшы, што добразычлівая крытыка, прапановы па дадзеным пытанні будуць улічвацца.
Ад імя ўсіх беларусаў і расіян Іван Бамбіза падзякаваў лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага і рускага паэта Глеба Гарбоўскага за творчы ўклад ва ўмацаванне брацкіх адносін паміж дзвюма краінамі. Па стане здароўя Глеб Гарбоўскі не змог прысутнічаць на цырымоніі ўручэння ўзнагароды і творчай сустрэчы, аднак даслаў цёплую тэлеграму, у якой паабяцаў стварыць яшчэ шмат твораў пра Беларусь і Расію, дружбу народаў.
Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва ўручаецца з 2002 года адзін раз у два гады. За гэты час яе лаўрэатамі сталі акцёры Аляксей Петрэнка, Расціслаў Янкоўскі, Аляксандр Калягін і Уладзімір Гасцюхін, драматург Аляксей Дудараў, тэатральны рэжысёр Сяргей Арцыбашаў, пісьменнікі Іван Шамякін і Станіслаў Куняеў, мастакі Міхаіл Савіцкі і Валянцін Сідараў, кампазітар Аляксандра Пахмутава і маэстра Міхаіл Фінберг, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў, аўтарскі калектыў у складзе народнага архітэктара Расіі Юрыя Грыгор'ева, скульптараў Беларусі Льва Гумілеўскага і Сяргея Гумілеўскага, скульптараў Расіі Юрыя Арэхава і Рыгора Арэхава, а таксама аўтарскі калектыў у складзе народных мастакоў СССР Аляксея Ткачова і Сяргея Ткачова.
У склад экспертнага савета ўваходзяць старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз тэатральных дзеячаў", заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксей Дудараў, народны артыст Беларусі Валянцін Елізар'еў, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Ефрэмаў, старшыня Саюза мастакоў Расіі, народны мастак Расіі Андрэй Ковальчук, мастацкі кіраўнік Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі харэаграфіі, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, народны артыст СССР Міхаіл Лаўроўскі, галоўны рэдактар "Литературной газеты" Юрый Палякоў, першы намеснік старшыні Саюза тэатральных дзеячаў РФ, народны артыст Расіі Яўген Сцеблоў і іншыя вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.-0-
БЕЛТА