МНС нагадвае, што рабіць, калі на чалавеку загарэлася адзенне:
МНС нагадвае, што рабіць, калі на чалавеку загарэлася адзенне:
- патушыце полымя вадой ці паспрабуйце збіць агонь коўдрай ці шчыльнай тканінай, катайце таго, хто гарыць, па зямлі, каб збіць полымя. Калі не атрымалася – сарвіце з чалавека адзенне, што гарыць.
- патушыўшы агонь, разрэжце тлеючае адзенне і зніміце яго, стараючыся не пашкодзіць апёкавую паверхню.
- накладзіце на паражаныя месцы павязку з бінта ці чыстай тканіны.
- пры шырокіх апёках загарніце пацярпелага ў чыстую прасціну, тэрмінова выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103 ці даставіце яго ў найбліжэйшую лячэбную ўстанову.