За каментарыем мы звярнуліся да інспектара аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандра Печкоўскага.
За
каментарыем мы звярнуліся да інспектара аддзела архітэктуры і будаўніцтва,
жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандра Печкоўскага.
-- Зімой па меры неабходнасці, а ва ўмовах багатых снегападаў, як сёння,
мяцеліц і галалёдзіцы трэба не радзей аднаго разу на суткі чысціць ад снегу і
наледі, а таксама апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі ўсе віды пакрыццяў,
-- адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч.
Інспектар распавёў, што пытанне «межаў адказнасці» прапрацавана
заканадаўчымі нарматыўнымі актамі як на рэспубліканскім, так і на раённым
узроўнях. Асноватворнымі з'яўляюцца два дакументы. Гэта пастанова Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 года №430 «Аб парадку вызначэння
памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх
належнага санітарнага стану» і заснаванае на ёй рашэнне Лепельскага
райвыканкама ад 31 ліпеня 2020 года №804 «Аб прыцягненні юрыдычных асоб,
індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян да выканання работ па падтрыманні
належнага санітарнага стану адпаведных тэрыторый». Звярніце
ўвагу, што кіравацца імі павінны таксама ўсе ўласнiкi зямельных
участкаў, у тым ліку ўладальнікі індывідуальных жылых дамоў.
Такім чынам, рашэннем райвыканкама «Аб падтрыманні належнага санітарнага
стану тэрыторый земляў агульнага карыстання Лепельскага раёна» прыцягнуты ва
ўстаноўленым парадку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі да
выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на
тэрыторыях земляў агульнага карыстання, у тым ліку на прылеглых да
прадастаўленых ім (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участках тэрыторыях,
уласнымі сіламі або за кошт уласных сродкаў гэтых асоб. Акрамя гэтага,
грамадзяне – уласнiкi (законныя ўладальнікі) аднакватэрных жылых дамоў,
памяшканняў у блакіраваных жылых дамах (далей – домаўладанні) да выканання работ
па падтрыманні належнага санітарнага стану на прылеглых да
прадастаўленых ім (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участках тэрыторыях
уласнымі сіламі гэтых грамадзян.
-- Уласнiкi і арандатары зямельных участкаў разумеюць, што абавязаны ўтрымліваць
у чысціні тэрыторыі участкаў. Але заўсёды ўзнікае пытанне памераў тэрыторый,прылеглых да межаў участкаў.
-- Згодна з пастановай №430, памеры і межы тэрыторый, на якіх
уласнікі павінны падтрымліваць парадак, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі
камітэтамі шляхам прыняцця рашэння аб прыцягненні да выканання адпаведных
работ.
Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для
выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану
устанаўліваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (які знаходзіцца ў яго)
зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай
часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка – не больш за 10
метраў або палову адлегласці разрыву да суседзкага зямельнага ўчастка, але не
больш за 10 метраў.
Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні юрыдычных асоб,
індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян для выканання работ па падтрыманні
належнага санітарнага стану для зямельных участкаў, прадастаўленых для
абслугоўвання індывідуальных гаражоў, размешчаных на дваравых тэрыторыях, а
таксама зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і (або)
эксплуатацыі гаражоў, аўтамабільных стаянак для захоўвання транспартных сродкаў,
вызначаюцца не больш за 5 метраў па перыметры зямельнага ўчастка.
-- Аляксандр Уладзіміравіч, некалькі слоў аб пераліку работ па падтрыманні
належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях і
перыядычнасці іх выканання.
-- У першую чаргу – ачыстка і ўборка тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, уборка
ад выпадковага смецця, ачыстка урн ад смецця) – па меры неабходнасці. Таксама
важныя санітарна-гігіенічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы (абрэзка,
скашванне, выдаленне адходаў і іншае) пры выкананні работ па доглядзе за
аб'ектамі азелянення – па меры неабходнасці, прыкладна з мая па верасень.
У пералік уваходзіць расчыстка ад снегу і галалёду ўсіх відаў пакрыццяў, апрацоўка
супрацьгалалёднымі сродкамі – аб чым мы раней казалі. Акрамя гэтага, збор,
падзел па відах і выдаленне камунальных адходаў – у адпаведнасці са схемай
абыходжання з камунальнымі адходамі, а таксама ачыстка і ўборка водаадводных
сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу паверхневых і грунтавых вод –
канавы, латкі, кюветы. Гэта таксама па меры неабходнасці.
Гутарыла Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"