Навучанне правілам пажарнай бяспекі з'яўляецца адным з найважнейшых момантаў бяспекі жыццядзейнасці для дзяцей.

Навучанне правілам пажарнай бяспекі з'яўляецца адным з найважнейшых момантаў бяспекі жыццядзейнасці для дзяцей. У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі інтэрактыўныя і вельмі важныя ўрокі бяспекі з першакласнікамі ўстаноў адукацыі «Сярэдняя школа №1 і №3 горада Лепеля», а таксама Старалядненская базавая школа Лепельскага раёна.

Работнікі МНС расказалі школьнікам, як бяспечна паводзіць сябе дома, на вуліцы і ў школе, чаму нельга самастойна карыстацца запалкамі і запальнічкамі, распальваць вогнішчы. А таксама нагадалі не толькі нумары тэлефонаў экстранных службаў, але і як правільна выклікаць на дапамогу ратавальнікаў, калі гэта неабходна. У ходзе гутаркі хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і цяпер дакладна ведаюць, што нельга панікаваць і хавацца.

Для замацавання атрыманых ведаў дзеці з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у віктарыне бяспекі.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім пра бяспеку, а таксама замацавалі ўсе атрыманыя веды праглядам займальных мультфільмаў «Чароўная кніга».