Каля вёскі Вішні Лёзненскага раёна адбыліся жалобны мітынг і ўрачыстае перапахаванне астанкаў 15 вайскоўцаў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Астанкі воінаў і супутныя прадметы рыштунку і амуніцыі былі знойдзены падчас пошукавых работ на тэрыторыі Бабінавіцкага сельскага Савета 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з членамі пошукавых аб'яднанняў. На жаль, устанавіць імёны воінаў не ўдалося.

Каб ушанаваць памяць загінулых, на воінскіх пахаваннях № 4359 сабраліся прадстаўнікі абласной і раённай улады, пошукавікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, школьнікі і мясцовыя жыхары.