Пунктам правядзення ЦЭ на Лепельшчыне вызначаны дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
На пункт правядзення ЦЭ прыбыло 134 удзельнікі з 7 устаноў адукацыі раёна: з горада — 110 навучэнцаў, з сельскай мясцовасці — 24.
ЦЭ праходзіла па 7 вучэбных прадметах. Больш за ўсё выпускнікоў здавалі матэматыку — 53 навучэнцы, біялогію — 26, грамадазнаўства — 23, англійскую мову — 14 навучэнцаў, гісторыю Беларусі — 10, хімію — 5, фізіку — 3 навучэнцы.
Спектр эмоцый у выпускнікоў, якія здалі экзамен, вельмі шырокі. Хтосьці выходзіў з усмешкай, а хтосьці ўсё ж перажываў.
Дарэчы, за пунктам было замацавана дзяжурства медыцынскага работніка, супрацоўнікаў РАУС і РАНС. Таксама на тэрыторыі пункта працаваў буфет.
Сдача цэнтралізаваных экзаменаў у Лепелі прайшла спакойна, у штатным рэжыме, камфортна для навучэнцаў. Пра гэта журналістам ЛК расказала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе ва ўстанове адукацыі "Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" Вераніка Хомбак:
- Наш пункт правядзення ЦЭ адпавядае ўсім патрабаваным стандартам - дзецям было камфортна і ўсё зразумела. У нас працавалі службы, функцыянаваў буфет. Усе 134 навучэнцы, якія планавалі здаць ЦЭ, прыбылі. Усё прайшло паспяхова, без якіх-небудзь эксцэсаў.
Учора выпускнікі Лепельскага раёна здалі першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце на выбар.
27.5.20250 праглядаў