Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (далей – Фонд) запрашае прыняць удзел у вэбінары па падаткаабкладанні «Новы парадак закупак за кошт уласных сродкаў».
Вэбінар пройдзе 9 чэрвеня 2026 г. з 10.00 да 13.00 гадзін
на платформе для відэаканферэнцый. Удзел у вэбінары – бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежавана.
У якасці лектара выступіць Сахвон Аляксей Сяргеевіч, юрыст, спецыяліст па арганізацыі закупак. Аўтар шматлікіх публікацый па тэматыцы закупак. Мае практычны досвед на баку заказчыка і ўдзельніка працэдур дзяржзакупак, закупак за кошт уласных сродкаў.
Спасылка для падключэння да анлайн-перамоваў будзе накіравана на электронны адрас удзельніка ў дзень правядзення перамоваў.
Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.
Спасылка на рэгістрацыю: https://wiki.sme.by/ru/webinar
Тэрмін прыёму заявак: да 8 чэрвеня 2026 г.
Папярэдняя праграма вэбінара прыкладаецца.
Праграма вэбінара
«Новы парадак закупак за кошт уласных сродкаў»
(пастанова Саўміна ад 07.04.2026 № 168)
Лектар – Сахвон Аляксей Сяргеевіч 9 чэрвеня 2026 г.
10.00 – 13.00
1. Пастанова Савета Міністраў ад 07.04.2026 № 168
– круг суб'ектаў, якія падпадаюць пад новыя правілы;
– значэнне ўведзеных тэрмінаў і азначэнняў;
– «па-за закупкамі» – пералік тавараў (работ, паслуг), на якія не распаўсюджваюцца патрабаванні.
2. Пераходны перыяд:
– забеспячэнне патрэбы ў пераходны перыяд;
– электронныя гандлёвыя пляцоўкі, атрыманне ЭЦП закупаючымі арганізацыямі і пастаўшчыкамі (падрадчыкамі, выканаўцамі);
– роля ІС «Тэндэры» з 11.07.2026.
3. Закупка з адной крыніцы – новы парадак:
– падставы для правядзення працэдуры;
– закупкі ад 100 да 1 000 БВ як ключавая падстава, парадак вывучэння рынку;
– прыярытэт вытворцы і збытавай арганізацыі, адрозненне ў статусах (вытворца, прадстаўнік, пасрэднік).
4. Канкурэнтыя працэдуры:
– віды працэдур, электронны фармат правядзення, прапанова ўдзельніка ў электронным выглядзе;
– адзіныя патрабаванні да ўдзельніка, вядзенне перапіскі, зніжэнне цаны;
– прэферэнцыйная папраўка як перавага ўдзельніка.
5. Правілы апісання прадмета (тэх.заданне).
6. Дапускі замежных тавараў і паслуг як процідзеянне неабгрунтаванаму пасрэдніцтву.
7. Мінімальная доля закупак бел.тавараў
– у якіх выпадках і парадак пацвярджэння;
– справаздачнасць аб выкананні долі.
8. Рэестр, часова не дапушчаных да закупак – ключавыя змены.
9. Дагавор закупкі:
– парадак заключэння дагавора;
– падставы для змяненняў умоў;
– наступствы пры не заключэнні дагавора.
10. Час вашых пытанняў.
Вэбінар "Новы парадак закупак за кошт уласных сродкаў"
3.6.20264 праглядаў