Танцы пад любімыя хіты, крутыя дыджэі, незабыўная атмасфера творчасці і сяброўства панавалі ў гэты вечар. Ніхто з удзельнікаў не застаўся абыякавым.
Так, удзельніцы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля «Зорка» Крысціна Шор, Анастасія Судакова і Сафія Шыпуля паспелі патанцаваць, выканаць любімыя песні і весела правесці час з сябрамі.
— Сённяшні дзень быў вельмі насычаным. Мы паспелі пазнаёміцца з удзельнікамі з іншых краін. Вечарынка дапамагла раскрыць таленты ўдзельнікаў у нязмушанай абстаноўцы, дзе смех і сяброўскія гутаркі змянялі адзін аднаго пад запальныя рытмы любімых хітоў. Абмен уражаннямі і ідэямі праходзіў падчас нефармальных зносін, – расказалі ўдзельніцы.
— Гэтая вечарынка стала разрадкай перад конкурсным днём, – кажа ўдзельніца харэаграфічнага калектыва «Рандэву» Дар'я Садакова. – Нам усім варта адпачыць, расслабіцца і адпусціць хваляванне, якое можа перашкодзіць на сцэне. Я са сваімі сяброўкамі з калектыва з задавальненнем падпяваю любімым песням, танцую. Лічу вечарынку своеасаблівым рытуалам перад выступленнем.
Ульяна Шакаліс і Дар'я Назарава з творчага калектыва беларускіх і кітайскіх студэнтаў ВДУ імя П. Машэрава «Integration» адзначылі, што для іх вечарынка стала не проста забаўляльным мерапрыемствам, а сапраўдным мостам, які злучае прадстаўнікоў розных культур.
— Такія мерапрыемствы даюць магчымасць лепш зразумець адзін аднаго, знайсці агульныя каштоўнасці і навучыцца заўважаць унікальнасць кожнага. Гэта цудоўны шанец выйсці за рамкі звыклага, паспрабаваць нешта новае і ўзбагаціць свой унутраны свет, – сказалі Ульяна Шакаліс і Дар'я Назарава.