5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечарына "Street Party" упершыню пройдзе ў горадзе на Дзвіне падчас ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Шоу адбудзецца 13 ліпеня а 20.00 на плошчы Перамогі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Аматараў рэчытатыву чакаюць тры гадзіны рэп-музыкі і хіп-хопа ад украінскага выканаўцы Джыгана, на рахунку якога дуэты з Ганнай Седаковай, Юліяй Савічавай, Жанай Фрыске, Цімаці. З'явіцца на танцполе і малады ўкраінскі рэпер Аляксандр Ярмак, які заваяваў папулярнасць дзякуючы кліпам на кампазіцыі "Жара" і "Маленькія гарады", што сталі аднымі з самых прагляданых відэа ў Інтэрнэце. Пацешыць сваёй творчасцю і беларускі музыка С.А., якога ведаюць па трэках "Камбінацыя", "Сакрэт", "Replay", "Дробнасці".
Падчас "Славянскага базару" на плошчы Перамогі адбудуцца бітва дыджэяў "Dj night"/ "Дзі-джэй найт", III Міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2013", парад і форум моладзевых субкультур, фест "Скарынка талентаў", акцыя "Мы памятаем і ганарымся!".