Тут хочацца адзначыць, што многія з іх працуюць на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна, а ў вольны ад працы час выступаюць на раённай сцэне.
На працягу амаль дзвюх гадзін глядзельная зала была напоўнена атмасферай іскрыстага гумару, вясновага настрою, смеху, радасцю. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, пакінуўшы гледачам зарад станоўчых эмоцый.
Ад усіх гледачоў выказваем артыстам і арганізатарам вялікі дзякуй і жадаем энергіі, невычэрпнага натхнення і працвітання!
Вечаровую шоу-праграму «Лёд крануўся, або дзіўныя прыгоды Астапа Бэндэра ў Лепелі» нашы таленавітыя лепельскія артысты прысвяцілі любімым жанчынам
10.3.20250 праглядаў