11 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы" стартуе 20 мая ў Смаленску. Ён пройдзе па маршруце Смаленск - Чырвоны - Орша - Віцебск - Вяліж - Дзямідаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Агульная працягласць велапрабегу складзе 345 км. Арганізатарамі гэтай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі выступаюць Віцебскі аблвыканкам і дэпартамент спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Смаленскай вобласці пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Расіі і адміністрацый муніцыпальных утварэнняў Смаленскай вобласці.
У велапрабегу прымуць удзел лідары моладзевых грамадскіх арганізацый, маладыя выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, маладыя навукоўцы, маладыя парламентарыі. У яго рамках плануецца правядзенне моладзевых патрыятычных акцый, культурна-дасугавых, патрыятычных і дабрачынных мерапрыемстваў, фізкультурна-спартыўных святаў, таварыскіх сустрэч па гульнявых відах спорту.-0-
БЕЛТА
Велапрабег моладзі Саюзнай дзяржавы пройдзе па тэрыторыі Віцебскай і Смаленскай абласцей
11.5.20110 праглядаў